БЕЛ Ł РУС

Прызначаны дадатковы цягнік у Гродна на матч БАТЭ — «Фенербахчэ»

7.02.2013 / 21:11

Беларуская чыгунка на 14 лютага прызначыла дадатковы цягнік № 627/628 з Мінска ў Гродна.

Дадатковы цягнік паедзе ў Гродна для дастаўкі заўзятараў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ -«Фенербахчэ».

Цягнік адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12:34 і прыбудзе ў Гродна ў 19:11. У адваротным кірунку ён пройдзе 15 лютага ў 0:10 і прыбудзе ў сталіцу ў 6:48.

Састаў будзе сфарміраваны з 10 плацкартных і 1 купэйнага вагона і зможа перавезці больш за 500 заўзятараў.

Усе квіткі на дадатковы цягнік № 627/628 выкупляе футбольны клуб «БАТЭ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула