БЕЛ Ł РУС

Скейтбардыст разагнаўся на вуліцы да 110 км/г — відэа

7.02.2013 / 22:30

Ці трэба за такое штрафаваць?

Аднаму з самых вядомых скейтбардыстаў Паўднёвай Афрыкі Дэчыа Лаўрэнса (Decio Lourenco) пагражае арышт за небяспечныя паводзіны на дарозе.
Паліцыя зацікавілася спартсменам пасля таго, як у інтэрнэт быў выкладзены відэаролік, на якім бачна як скейтар едзе на дошцы ўніз па адной з вуліц Кейптаўна і ў пэўны момант развівае хуткасць вышэй за 110 кіламетраў у гадзіну (70 міль у гадзіну). сярэдняя хуткасць склала 60 км/г

Хуткасць руху Лаўрэнса вымяралася з дапамогай GPS-прылады, замацаванай у яго на назе.

«Мы паведамілі пра здарэнне дарожнай паліцыі і хочам, каб яго арыштавалі», — заявіў Джэй Пі Сміт, які адказвае за бяспеку ў горадзе.

Паводле яго слоў, справа не ў тым, што скейтар перавысіў хуткасны ліміт, а ў тым што на дарозе ён паводзіў сябе «безразважна і небяспечна».

Вуліца, па якой ехаў Лаўрэнса, называецца Клуф-Нек і мае адзін з самых крутых спускаў у Кейптаўне. Скейтбардысты не раз праводзілі тут экстрэмальныя акцыі, аднак перад гэтым перакрываўся рух на вуліцы. Катанне па грамадскіх дарогах у горадзе забаронена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула