БЕЛ Ł РУС

Паўднёвая Карэя прэзентавала ракету, здольную трапіць у «акно офіса кіраўнікоў Пхеньяна»

14.02.2013 / 09:26

МБ

Паўднёвакарэйская крылатая ракета трапляе ў цэль у часе вучэбнага пуску.

Са словаў прадстаўнікоў паўднёвакарэйскай арміі, крылатая ракета з’явілася на ўзбраенні вясной мінулага года, а цяпер скончана яе разгортванне. Яна прайшла выпрабаванні, на ТВ паказалі кадры, як яна пачынае палёт і як яна трапляе ў вызначаную цэль. Яна высокадакладная і «здольная трапіць у акно офіса кіраўнікоў Пхеньяна».

Паўднёвая Карэя аказалася ў складанай сітуацыі ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі паўночнакарэйскага рэжыму. Кімы вырабілі атамную зброю, прытым што сталіца поўдня, Сеул, знаходзіцца ўсяго за 50 км ад мяжы.

У Пхеньяна ёсць ракеты «Скад», ёсць балістычныя ракеты Р-27. На Сеул нацэлена і дальнабойная артылерыя. Практычна нерэальна адначасова нейтралізаваць такую армаду за дапамогай беспілотнікаў і кропкавых удараў.

У такой сітуацыі дэманстрацыя крылатай ракеты, здольнай дабіць да Пхеньяна, мае псіхалагічнае значэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула