БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка прыпыніла продаж квіткоў на цягнікі з Украінай з 30 сакавіка

15.02.2013 / 12:48

Беларускай чыгункай часова прыпыненая рэалізацыя квіткоў на міжнародныя пасажырскія цягнікі з Украінай з 30 сакавіка.
Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак пасажырскай службы БЧ Канстанцін Баяр.

«Гэта выклікана тым, што ў суседняй краіне пакуль не вызначыліся з прыняццем рашэння аб пераходзе на летні час, у сувязі з чым украінскай чыгункай прыпыненая рэалізацыя білетаў у зносінах з Беларуссю і Расіяй», — удакладніў спецыяліст.

Гэтыя захады неабходныя, каб выключыць магчымыя канфліктныя сітуацыі з пасажырамі пасля пераходу на летні час.

Пасля таго як украінскі бок прыме якое-небудзь рашэнне, расклад міжнародных цягнікоў будзе адкарэктаваны, і продажы адновяцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула