БЕЛ Ł РУС

Гандбол. У Лізе чэмпіёнаў «Дынама» фінішуе 3-м

16.02.2013 / 21:1

Nashaniva.com

У матчы 9-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» на выездзе прайграла венгерскаму «Піку» — 21:26 (5:12).

Нагадаем, што «Дынама» датэрмінова выйшла ў плэй-оф і галоўная інтрыга была, на якім месцы беларускі клуб фінішуе. Сёння стала вядома, што на трэцім. Гэта азначае, што ў плэй-оф дастанецца каманда, якая ў сваёй групе будзе 2-й.

Пасля 9 тураў: Барселона — 16, Берлін — 14, Дынама — 11, Пік — 6, Шафхаўзэн — 4, Заграб — 3.

У апошнім туры «Дынама» ў Мінску 21 лютага гуляе з «Барселонай» Сяргея Рутэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула