БЕЛ Ł РУС

Закляцце знятае: Азаранка перамагла Серэну Уільямс у фінале ў Катары!

17.02.2013 / 20:48

nn.by

Вікторыя з прызам заваяваным у Катары

Беларуская тэнісістка, двухразовая пераможца Australian Open Вікторыя Азаранка выйграла сёння прэстыжны турнір у сталіцы Катара горадзе Доха (прызавы фонд 2,369 млн даляраў). У фінале, які доўжыўся амаль 2,5 гадзіны яна перамагла Серэну Уільямс -- 7:6, 2:6, 6:3.

Серэна, якая з панядзелка зноў будзе першай ракеткай свету, адна з самых нязручных суперніц для беларускі, да сённяшняга дня баланс сустрэчаў быў 1:11 на карысць амерыканкі, прычым Уільямс перамагла 10 разоў запар.

Напрыклад, Вікторыя прайграла Серэне ў фінале Адкрытага чэмпіянату Амерыкі 9 верасня 2012 г., прычым Вікторыя вяла ў апошнім сэце 5:3 і саступіла тады і сэт, і матч, і тытул.

Сёння беларуска перамагла. Год таму Азаранка таксама выйграла турнір у Досе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула