БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны збор подпісаў за беларускую мову для Android

19.02.2013 / 17:25

Nashaniva.com

+ магчымасць падпісацца

На сайце анлайн-галасаванняў Change.org з’явіўся зварот да распрацоўшчыкаў Android кампаніі Google.
Яго аўтары заклікаюць распрацаваць паўнавартую беларускамоўную версію для прылады Android.

«У дадзены момант ва ўсіх андроід-прыстасаваннях ёсць толькі Расейская (Беларусь), але я і многія мае сябры хацелі б бачыць паўнавартую беларускую мову, гэтым вы дапаможаце захаваць нашу мову, якая мае статус другой дзяржаўнай і моцна выцясняецца расейскай мовай», — гаворыцца ў звароце.

Петыцыю падпісалі ўжо 1,3 тысячы асобаў. Мінімальная колькасць подпісаў, якія трэба сабраць — дзесяць тысяч.

Падпісацца за беларускую мову для Android можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула