БЕЛ Ł РУС

У Балгарыі знізяць цэны на электрычнасць з-за пратэстаў

19.02.2013 / 21:12

Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў паабяцаў істотна знізіць цэны на электраэнергію пасля масавых пратэстаў у Сафіі, якія перайшлі ў сутыкненні з паліцыяй.

Бойка Барысаў.

Міністр фінансаў краіны раней пайшоў у адстаўку з-за няздольнасці знайсці выхад з сітуацыі.

Барысаў, якога ў ліпені чакае выбарчая кампанія, заявіў, што ўжо ў сакавіку электрычнасць патаннее на 8%,

у той час як улады перагледзяць дамову з прыватнай кампаніяй, якая адказвае за энергасетку краіны.

Прадстаўнікі кампаніі пярэчаць, што ва ўрада няма падставаў для адклiкання або перагляду ліцэнзіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула