БЕЛ Ł РУС

Дэманстранты ў Балгарыі дабіліся адстаўкі ўрада

20.02.2013 / 11:21

Мікола Бугай

Прэм'ер Бойка Барысаў абвесціў, што сыдзе ў адстаўку на працягу дня.

У дэманстранта шыльдачка: «Не будзе плаціць».

Восем дзён у Балгарыі працягваюцца масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць росту цэнаў на электрычнасць. У Сафіі на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Выступы адбыліся і ў іншых гарадах. Яны перараслі ў вулічныя бітвы з паліцыяй. Ёсць параненыя.

А прычына была празаічная. Цэны на электрычнасць выраслі ў два разы.
Кампаніі CEZ, EVN і Energo-Pro неасцярожна павысілі кошт разава, ды ў зімовы сезон.
Дэманстрацыі супалі з 140-гадовым юбілеем смерці балгарскага Каліноўскага — Васіла Леўскага.

У панядзелак падаў у адстаўку віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Балгарыі Сімяон Дзянкаў. Аднак гэта не спыніла пратэстаў, і ў сераду прэм’ер заявіў аб адстаўцы ўрада. Магчыма, адбудуцца датэрміновыя парламенцкія выбары.

Правы ўрад Барысава (партыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі, або ГЕРБ) правёў істотныя эканамічныя рэформы, узмацніў барацьбу з карупцыяй і перагледзеў рызыкоўныя кантракты з «Газпромам» і «Росатамам».

Партыі ГЕРБ процістаяць сацыялісты (цясней звязаныя з Масквой) і Рух за правы і свабоды (турэцкая меншасць; нядаўна здарыўся інцыдэнт, калі іх лідара спрабавалі застрэліць проста на з’ездзе).

Сам Барысаў у савецкі час быў целаахоўнікам дыктатара Тодара Жыўкава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула