БЕЛ Ł РУС

Сірыйскі футбаліст загінуў на стадыёне пад мінамётным абстрэлам

20.02.2013 / 16:22

Прафесійны футбаліст забіты і некалькі параненыя ў выніку абстрэлу стадыёна ў Сірыі з мінамёта падчас трэніроўкі спартсменаў.

Гульцы каманды «Аль-Ватхба» трэніраваліся на стадыёне ў Дамаску, калі на поле трапілі некалькі мінамётных снарадаў. Дзяржаўныя СМІ усклалі адказнасць за забойства на «тэрарыстаў».

На тэрыторыі сірыйскай сталіцы працягваецца жорсткая барацьба урадавых сілаў з паўстанцамі.

У сірыйскай апазіцыі сцвярджаюць, што ў аўторак у выніку сутыкненняў з вайскоўцамі ў прыгарадах Дамаска загінулі больш за 50 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула