БЕЛ Ł РУС

«Оскара» атрымала «Аперацыя «Арга». Фільм у Мінску не пакажуць

25.02.2013 / 08:16

nn.by

У Лос-Анджэласе сёння ноччу прайшло ўручэнне 85-й прэміі «Оскар» -- самай прэстыжнай прэміі ў сферы кіно.

Бэн Афлек.

Дэніэл Дэй-Льюіс - найлепшая мужчынская роля («Лінкальн»)

Джэніфер Лоўрэнс, пераможца намінацыі за найлепшую жаночую ролю («Мой хлопец - псіх»), выходзячы на сцэну, павалілася.

Найлепшым фільмам стаў фільм «Аперацыя «Арга» Бэна Афлека (разам з Грантам Хеславам і Джорджам Клуні) пра вызваленне амерыканскіх закладнікаў у Тегеране ў 1979 г.

Пераможцу абвясціла па відэасувязі жонка прэзідэнта ЗША Мішэль Абама.

Цікава, што мінскі кінапракат у свой час не купіў гэты фільм, які выйшаў у пракат увосень, і ў бліжэйшыя тыдні яго не пакажуць у сталічных кінатэатрах.

Найлепшым акцёрам прызнаны Дэніэл Дэй-Льюіс — выканаўца ролі Аўраама Лінкальна ў аднайменным фільме Стывена Спілберга.
Найлепшай актрысай стала Джэніфер Лоўрэнс («Мой хлопец — псіх»).

* * *

«Оскара» за найлепшыя ролі другога плана атрымалі Крыстоф Вальц «Джанга вызвалены» Квэнціна Таранціна і Эн Хэтэўэй («Адрынутыя» Тома Хупера). Таранціна перамог і як найлепшы сцэнарыст.

У намінацыі «Найлепшы замежны фільм» перамагло «Каханне» Міхаэля Ханеке.

Мультфільм «Смелая сэрцам» атрымаў «Оскар» як найлепшая паўнаметражная анімацыйная стужка. «Ганна Карэніна» Джо Райта — за найлепшую працу касцюмераў, «Адрынутыя» — за найлепшы грым.

«Найлепшай песняй» стала Skyfall, найлепшы рэжысёр Энг Лі («Жыццё Пі»).

Трэйлер «Аперацыі «Арга»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула