БЕЛ Ł РУС

Барадулін дзякуе чытачам НН: «Каб вас кожнага віншавалі са стагоддзем»

26.02.2013 / 10:44

Запісаў Сяргей Шапран

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, якому мы два дні перадавалі віншаванні чытачоў НН з Днём нараджэння, папрасіў выказаць яго шчырую падзяку — ён сказаў у прыватнасці:

— 78 — дата адначасова і добрая, і сумнаватая, таму што часу застаецца ўсё менш і менш, але вось калі чытаў вашыя віншаванні, маладзеў на некалькі дзясяткаў гадоў і пачынаў сябраваць з усмешкай, якая раней была ў мяне заўсёды, а цяпер ужо рэдкай госцяй.

Усім, хто павіншаваў мяне з Днём нараджэння, дзякуй. Дзякуй вам усім, хто помніў, хто ўспомніў, хто помніць.
Жадаю, каб вас кожнага віншавалі са стагоддзем. Хай вам будзе светла. Хай з вамі будзе Бог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула