БЕЛ Ł РУС

Увесну аплата за навучанне ў ВНУ павялічыцца на 8–10%

26.02.2013 / 16:36

БелТА

«З красавіка можа павялічыцца аплата за навучанне ў ВНУ ў межах 8%. Але не больш чым на 10%», — паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Павялічылася на 7% стаўка 1-га разраду. Трэба больш выплачваць заробак выкладчыкам. Хоць ён і так невялікі — крыху больш за 5 млн», — растлумачыў міністр.

Кажучы пра павышэнне платы за навучанне ў ВНУ, С. Маскевіч удакладніў, што прымаць рашэнне па лічбах будзе кожная ВНУ ў залежнасці ад сітуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула