БЕЛ Ł РУС

Справа братоў Шкурко. Міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку

3.03.2013 / 17:18

Правабаронца аказаўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра тое, што два хлопцы абвінавацілі Лідскі РАУС у катаваннях.

Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласці, дзе афіцыйна прапісаны Андрэй Бандарэнка, з паведамленнем аб магчымым завядзенні крымінальнай справы нібыта за паклёп на лідскіх міліцыянтаў.

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу патэлефанавалі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высьвятлення абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, спадар Бандарэнка адмовіўся з'яўляцца ў РАУС.

З міліцыяй Ліды праваабаронцу звязвае справа братоў Шкурко.

Кіраўнік установы «Платформы», якая займаецца абаронай правоў вязняў, Андрэй Бандарэнка распавёў са словаў двух лідскіх хлопцаў, як міліцыянты фізічна і маральна іх катавалі. Між тым затрыманым хлопцам цяпер пагражае крымінальная або адміністратыўная адказнасць за супраціў міліцыі. Гэтая гісторыя атрымалася шырокі розгалас у СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула