БЕЛ Ł РУС

У Беластоку ліквідавалі нелегальную бензазапраўку з беларускім палівам

8.03.2013 / 09:16

Супрацоўнікі Падляшскай мытні закрылі ў Беластоку нелегальную бензакалонку, якая размяшчалася ў адным з гаражоў.

На месцы аперацыі было выяўлена 1500 літраў кантрабанднага дызельнага паліва з Беларусі.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, супрацоўнікі мытні з’явіліся каля бензакалонкі якраз у той момант, калі там з беларускага аўтамабіля пералівалася паліва ў каністры. Уладальніку бензакалонкі пагражае вялікі штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула