У Ватыкан прыбылі ўсе кардыналы для ўдзелу ў канклаве
Усе 115 кардыналаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах новага Папы, прыбылі ў Ватыкан. Апошнім дабраўся в’етнамскі іерархЖан-Батыст Фам Мінь Ман, які адмовіўся ад кантактаў з журналістамі.
Кардыналы ў бліжэйшы час прызначаць дату правядзення канклаву — серыі таемных галасаванняў для выбару новага пантыфіка.
Для ўхвалення кандыдатуры новага пантыфіка неабходна не менш як дзве трэці галасоў саноўнікаў, якія, згодна з правіламі, павінны быць маладзейшымі за 80 гадоў.
28 лютага Бенедыкт XVI афіцыйна перастаў быць Папам.