БЕЛ Ł РУС

Сакавік прыйшоў: у Любанскім раёне яшчэ не ўбралі леташнюю кукурузу

11.03.2013 / 17:29

У Любанскім раёне выяўлена больш за 130 га непрыбранай кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Праверыўшы факты, выкладзеныя ў звароце ў КДК, спецыялісты Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці пераканаліся ў тым, што на палях Любанскага раёна знаходзіцца больш за 130 га непрыбранай кукурузы. Так, у ААТ «Чырвоная змена» на 28 лютага гэтага года не было ўбрана 9 га кукурузы, ААТ «Юркавічы» — 14 га, ААТ «БВА» — 75 га, КСУП «Эксперыментальная база «Любанская»- 36 га.

Па выніках разгляду звароту Мінаблвыканкаму прапанавана абследаваць несабраныя плошчы на прадмет іх прыдатнасці да ўборкі, а вінаватых прыцягнуць да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула