БЕЛ Ł РУС

Lady Gaga улетку выйдзе замуж

13.03.2013 / 14:17

Амерыканская спявачка Lady Gaga летам выйдзе замуж за акцёра Тэйлара Кіні. Пра гэта заявіла яе прыяцелька — амерыканская дыджэйка Lady Starlight.

«Яна сказала мне, што ён — той, адзіны, і гэта адразу становіцца зразумела, калі пабачыць іх разам… Яны створаны адзін для аднаго. Калі я ўпершыню яго ўбачыла, то падумала, што ўжо такі прыгожы, каб быць класным, але цяпер думаю, што ён проста выдатны», — падзялілася Lady Starlight.

На думку Lady Starlight, вяселле адбудзецца ўлетку, менавіта тады працоўны графік закаханых будзе вальнейшым.

Цяпер пара жыве ў Чыкага, дзе Тэйлара трымае праца, а Lady Gaga тым часам аднаўляецца пасля аперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула