БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады

15.03.2013 / 09:29

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускі народ з Днём Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка.

У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца:

«Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Сёння канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян.

Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека.

Перакананы, што дасягнуць працвітання Беларусі мы зможам толькі пры беражлівым стаўленні да замацаваных у Канстытуцыі каштоўнасцей, правоў і свабод,

захаванні гістарычных і культурных традыцый беларускага народа.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і радасці. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула