БЕЛ Ł РУС

Выходзіць капэрта з партрэтам Янкі Брыля

7.08.2007 / 14:51

Nashaniva.com

Капэрта паступіць у продаж заўтра, 8 жніўня і будзе прадавацца на ўсіх поштах краіны.

Капэрта паступіць у продаж 8 жніўня і будзе прадавацца на ўсіх поштах краіны.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Капэрта выйдзе накладам 30 тыс. асобнікаў і будзе прадавацца ва ўсіх поштах краіны. На капэрце адлюстравана выява пісьменьніка з надпісам «Народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль (1917—2006)». На капэрце зьмешчаны таксама малюнак гняздо бусла.

Канвэрт можна будзе дасылаць як па Беларусі. так і ў розныя краіны.

Між іншым, сёньня сп. Трусаў адзначае дзень народзінаў. «Някепскі падарунак на дзень народзінаў, хоць даўся ён нялёгкай цаной», - кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула