ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра сённяшні новы цыклон: Адмоўцеся ад далёкіх паездак
«Сталіца прымае новы ўдар надвор’я. З Еўропы прыйшоў чарговы цыклон „Бірк“. Праўда, ён будзе не такім актыўным, як „Хаўер“, але расслабіцца не дасць», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
20 сакавіка ў Мінску чакаецца моцны вецер, завіруха і снежныя заносы. Вышыня снежнага покрыва павялічыцца яшчэ на 5–10 см. Тэмпература паветра складзе ад 0 да 5 градусаў марозу днём і да 9–14 градусаў марозу ноччу.
У сувязі з няпростымі ўмовамі надвор’я сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю, бакавы інтэрвал. Трэба памятаць, што моцны снег значна пагаршае бачнасць дарогі. У снегапад рэкамендуецца адмовіцца ад далёкіх паездак на асабістым транспарце.