МУС пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні падпалкоўніка Кротава
Раней Міністэрства назвала «дэструктыўнымі» сайты, якія апублікавалі гэтую навіну.
Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Кротаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
На падставе сабраных і накіраваных у Следчы камітэт матэрыялаў, у дачыненні да Кротава заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці), гаворыцца ў інфармацыі, змешчанай на сайце МУС.
Цікава, што 16 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла інфармацыю аб затрыманні Кротава. «16 сакавіка 2013 года ў інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчана паведамленне аб нібыта затрыманні і арышце начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава», — гаварылася ў паведамленні, размешчаным на сайце міліцэйскага ведамства.— Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці». МУС адзначала, што «распаўсюджванне недакладнай, а часам і лжывай інфармацыі на так званых «апазіцыйных»
Зыходзячы з такой логікі, і сайт МУС пасля сённяшняга пацвярджэння затрымання Кротава трапіў у шэрагі «дэструктыўных». Зрэшты, ранейшы прэс-рэліз з сайта МУС знік.
Затым БелТА у Следчым камітэце сказалі, што Кротава затрымалі ў аўторак, 19 сакавіка.