БЕЛ Ł РУС

На дарогах Беларусі гіне ўдвая больш людзей, чым у Еўрасаюзе

21.03.2013 / 11:16

ЯМ

У Беларусі ў ДТЗ летась загінула 109 чалавек на 1 мільён насельніцтва.

Еўракамісія прэзентавала традыцыйны даклад, у якім аналізуецца колькасць загінулых на дарогах краін Еўрасаюза. Згодна з ім,

найгоршая сітуацыя ў Літве (100 загінулых у ДТЗ на 1 мільён насельніцтва), Румыніі (96 загінулых) і Польшчы (93 загінулых).
Дыяметральна супрацьлеглая сітуацыя на Мальце (26 загінулых) і ў Вялікабрытаніі (28 загінулых).

Такім чынам,

сярэдняя лічба загінулых у ДТЗ у Еўрасаюзе складае 55 чалавек на 1 мільён насельніцтва.

Смяротная аварыйнасць у Беларусі ўдвая большая. Паводле статыстыкі ДАІ, летась на дарогах краіны загінула 1032 чалавекі. Гэта значыцца,

смяротнасць ў ДТЗ у Беларусі склала 109 чалавек на 1 мільён насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула