БЕЛ Ł РУС

Немаўляты, трупы якіх знайшлі ў халадзільніку, нарадзіліся даношанымі, але мёртвымі

21.03.2013 / 11:43

Сталі вядомыя вынікі экспертызы, што праводзілася падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай 23 студзеня гэтага года па факце выяўлення ў адной з мінскіх кватэр трупаў трох немаўлят (п. 2 ч. 2 арт. 139 КК).

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, следча-экспертным шляхам устаноўлена,

што ўсе тры немаўляты — дзве дзяўчынкі і хлопчык — народжаны адной жанчынай ад аднаго мужчыны. Біялагічнай маці з’яўляецца мінчанка 1976 года нараджэння, якая памерла ад невылечнага захворвання напярэдадні выяўлення трупаў.
«Біялагічны бацька таксама ўстаноўлена, аднак інфармацыя пра яго асобу з’яўляецца тайнай следства», — сказаў Герасімаў.

Паводле яго слоў, падчас складанай комплекснай экспертызы дакладна ўстаноўлена, што ўсе тры немаўляты народжаны даношанымі, але мёртвымі. Іх смерць наступіла незадоўга да традыцыйнага тэрміну нараджэння ў выніку ўнутрывантробнага кіслароднага галадання.

Эксперты мяркуюць, што дзеці народжаны па-за медыцынскім стацыянарам. Падчас расследавання фактаў, якія пацвярджаюць зварот памерлай маці ў медыцынскія ўстановы ў перыяды цяжарнасці, не ўстаноўлена.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Нагадаем, нечаканую знаходку зрабіў вечарам 22 студзеня 41-гадовы мінчанін, які прыйшоў у кватэру памерлай ад раку 19 студзеня 36-гадовай сужыцелькі, каб навесці там парадак. У маразільніку ён знайшоў, як меркаваў, труп немаўляці, пра што паведаміў у Фрунзенскае РУУС сталіцы.

Пры аглядзе следча-аператыўная група знайшла ў маразільніку тры падобныя ўзоры. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула