БЕЛ Ł РУС

У Ніка Вуічыча нарадзіўся сын

21.03.2013 / 14:47

Евангеліст-прапаведнік Нік Вуічыч абвясціў пра нараджэнне сына. Вуічыч зрабіў гэта на старонцы Фэйсбука.

Кіёшы Джэймс Вуічыч — іх першае дзіця з Канаэ Міяхарай.

Вуічыч натхняе людзей ва ўсім свеце сваёй асабістай гісторыяй, бо ён нарадзіўся без рук і ног, але жыве поўным і шчаслівым жыццём.

Ён падарожнічае па ўсім свеце, падбадзёрваючы людзей, асабліва падлеткаў, вучыць не здавацца перад цяжкімі абставінамі і развіваць пазітыўны погляд на жыццё, незалежна ад таго, з чым прыходзіцца сутыкацца.

Ён і Канаэ ажаніліся летась.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула