БЕЛ Ł РУС

«Жыве Беларусь» — Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў новую песню да Дня Волі

21.03.2013 / 16:54

ЮУ

І заклікае ўсіх ахвотных зрабіць для яе відэашэраг.

На канцэрце на сядзібе БНФ, прымеркаваным да 95-годдзя БНР, Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў новую песню на верш Уладзіміра Някляева.

«Яна напісана адмыслова да свята — 95-годдзя БНР, каб падтрымаць святочны дух. — кажа музыка. — І „Жыве Беларусь“ гэта насамрэч прыгожыя словы. Мне б вельмі хацелася, каб артысты пісалі такія песні, узгадвалі гэтыя словы не толькі перад выбарамі. Хацелася б, каб і да Дня Волі музыкі пісалі песні ў розных жанрах, спецыяльна для свята — гэта натуральна для кожнага, хто нарадзіўся і жыве ў Беларусі».

Зміцер Вайцюшкевіч прапануе ўсім ахвотным зрабіць відэашэраг да новай песні.

«Але не хацелася б, каб у відэа была кроў», — адзначае Вайцюшкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула