БЕЛ Ł РУС

Першая партыя беларуска-кітайскіх легкавікоў паступіла ў продаж у Мінску

25.03.2013 / 14:37

Першая партыя легкавых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі, вырабленых на СЗАТ «БелДжы» ў Барысаве, паступіла ў продаж у Мінску.
Аб гэтым паведаміла менеджар па сувязях з грамадскасцю СЗАТ «БелДжы» Алена Значонак.

У продаж адпраўлена 16 аўтамабіляў мадэлі Geely SC7. Іх рэалізуе афіцыйны дылер СЗАТ «БелДжы» — ААТ «Аўтагандальсэрвіс». Паміж двума прадпрыемствамі заключана дылерскае пагадненне аб продажах і сэрвісе легквых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі.

Дырэктар ААТ «Аўтагандальсэрвіс» Генадзь Журок адзначыў, што за некалькі дзён ужо прададзена сем аўтамабіляў.

«Купляюць як грамадзяне, так і юрыдычныя асобы, — адзначыў дырэктар. — Мы ўжо падалі заяўку яшчэ на восем машын, а на красавік плануем узяць 40 аўтамабіляў для рэалізацыі».

Раней паведамлялася, што каштаваць такі аўтамабіль будзе 12 990 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула