Міколу Статкевіча віталі з Днём Волі каля сцен турмы салютам - відэа
25 сакавіка ўвечары дэмакратычныя актывісты наладзілі салют каля сценаў магілёўскай турмы, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат.
Такім чынам палітвязня павіншавалі з нацыянальным святам.
Мікола Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю ў Менску 19 снежня 2010 года акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў. Са студзеня мінулага года ён адбывае пакаранне ў турме № 4 горада Магілёва.