БЕЛ Ł РУС

«Навука і рэлігія дапаўняюць адну адну»

2.04.2013 / 19:6

Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская

Відэарэпартаж пра аўтара «зорнага» роліка пра Беларусь Віктара Малышчыца.

«НН» завітала на ўрок астраноміі да Віктара Малышчыца, аўтара натхняльнага роліка пра начную Беларусь. Дакладней, на факультатыў: звычайныя ўрокі Віктар даўно ўжо не вядзе, бо палічыў гэта няўдзячнай справай.

Занятак праходзіць у будынку БДУ (у школе пад факультатыў цяжка знайсці вольнае памяшканне). Вучні — чацвёра хлопцаў і дзяўчына — пераможцы рэспубліканскіх ды ўдзельнікі міжнародных алімпіядаў па астраноміі.

Пасля занятку застаемся, каб пагутарыць з Віктарам. Высвятляем, чым ён насамрэч зарабляе на жыццё і што думае пра сучасных вучняў. Затым рушым у госці да Малышчыцаў. Звычайная двухпакаёўка непадалёку ад цэнтра сталіцы. У большым пакоі жыве сам Віктар з жонкай Настассяй ды 3-гадовай Анюткай, у меншым — бабуля жонкі.

Што атрымалася з нашай сустрэчы — глядзіце на відэа:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула