БЕЛ Ł РУС

Абакраў сваю фірму, а інсцэніраваў узлом

27.03.2013 / 9:58

КМ

Па выпадковасці мінскі служачы ператварыўся ў злодзея.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 57-гадовы мужчына па дарозе з працы заўважыў, што пакінуў у офісе гаманец. Вярнуўся. У кабінеце ўбачыў, што сейф начальніка адчынены — а там ляжаць грошы. 16 тысяч даляраў ён забраў і вырашыў інсцэніраваць узлом.

Мантыроўкай вырваў сейф са сцяны, зламаў шклопакет, раскідаў па пакоі рэчы.

Палічыў, што гэтага дастаткова. І з'ехаў. А дома закапаў грошы ў падвале.

Праз тыдзень мужчыну вылічылі і затрымалі. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула