БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Мінфіна Кіпра сышоў у адстаўку

2.04.2013 / 16:42

Міхаліс Сарыс у Маскве.

Міністр фінансаў Кіпра Міхаліс Сарыс пакідае сваю пасаду. Афіцыйныя прычыны адстаўкі пакуль не называюцца.

У аўторак прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс прызначыў судовую калегію для расследавання прычын фінансавага крызісу ў краіне.

Некалькі дзён таму для выратавання ад банкруцтва і ад магчымага выхаду з зоны еўра Кіпр быў вымушаны прыняць жорсткія ўмовы міжнародных крэдытораў.

У канцы сакавіка Міхаліс Сарыс спрабаваў у Маскве дамовіцца пра атрыманне Кіпрам фінансавай дапамогі ад Расіі. Перамовы прайшлі беспаспяхова: Кіпру не ўдалося прыцягнуць расійскія інвестыцыі ні ў свой ​​банкаўскі, ні ў газавы сектар. Масква таксама адмовілася даваць Кіпру крэдыт у 6,5 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула