БЕЛ Ł РУС

На Нясвіжскім палацы з'явіліся QR-коды - фота

2.04.2013 / 19:20

СМ

Нясвіж адным з першых гарадоў краіны забяспечвае свае культурна-гістарычныя аб’екты інавацыйнымі тэхналогіямі QR-кода.

Праз сканаванне QR-кодаў можна будзе праслухаць аўдыёгід і наведаць старонку сайта музея-запаведніка “Нясвіж” з інфармацыяй на чатырох мовах (беларускай, англійскай, расейскай, польскай). У першапачатковы спіс значных гістарычных аб’ектаў горада ўвайшлі: Радзівілаўскі палац, касцёл Божага Цела, Гарадская ратуша, Слуцкая брама, Дом рамесніка, былыя манастырскія комплексы бернардынаў і бенедыктынак.

Пра гэта паведамляе сайт Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка "Нясвіж". тамсама прапануецца спампаваць беларускамоўную версію праграмы «Мабільны гід» для Android

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула