БЕЛ Ł РУС

Туга без Уга?

5.04.2013 / 09:26

Уладзіслаў Фіцнэр; СГ

Перад выбарамі ў Венесуэле ўлады нагнятаюць істэрыю. Выконваючы абавязкі прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура ў чацвер распарадзіўся ўзяць пад ўзброеную ахову усе электрастанцыі краіны ў сувязі з «выпадкамі сабатажу з боку правых сіл».

«Я распарадзіўся, каб усе станцыі і падстанцыі краіны былі ўзятыя пад узброеную ахову і каб быў распрацаваны спецыяльны план па іх абароне ад сабатажу», — прыводзяць словы Мадура мясцовыя СМІ.

Палітык і кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што такія меры прыняты ў сувязі з надыходзячымі выбарамі 14 красавіка і выпадкамі сабатажу ў дачыненні да забеспячэння электраэнергіяй тэрыторыі краіны.

«Безадказна прадстаўнікі правых сіл арганізуюць зараз спробы поўнага адключэння электрычнасці», — сказаў Мадура. Ён падкрэсліў, што ўсе чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у змове супраць народа Венесуэлы, панясуць пакаранне і будуць аддадзены пад суд.

Цяпер паліцэйскія часткі і нацыянальная гвардыя ўжо займаюць электрастанцыі, у прыватнасці, у штаце Арагуа, дзе ў сувязі з адключэннем энергіі быў зняты кіраўнік мясцовай электрычнай кампаніі.

Адключэнні электрычнасці здараюцца ў Венесуэле перыядычна, асабліва ў перыяд спёкі, у сувязі з вялікай перагрузкай электрасістэмы, якая не дае рады нагрузкам. Пытанне ў яе зношанасці і недастатковай магутнасці. Аднак упершыню ўлады спрабуюць вытлумачыць збоі «дзеяннямі апазіцыі».

Венесуэльская апазіцыя лічыць, што чавісты рухаюць краіну ў бок дыктатуры, маніпулюючы свядомасцю з дапамогай СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула