БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Файна быць неталерантным...

5.04.2013 / 10:38

Файна быць неталерантным
куклукскланаўцам сэксістам,
захапляцца добрым рэтра,
а не чартам МТV.
Не фігачыць Інстаграмаў,
не яб**ыць дзікіх «лукаў»,
не хадзіць у гламурны фітнэс
з мікрацюцькам на руках.
Не насіць пінжак дзядулі
і бабулі акуляраў
і з кітайцамі ў Макдональдс
не стаяць ў адной чарзе.
Не садзіцца на дыеты,
не займацца шыза-ёгай
Ў рэйтынг вартых рэчаў ўнесці
шаблю, стрэльбу і камін.
У пабах піць з сябрамі піва
а не сок маркоўны брыдкі,
адціскацца ад падлогі
і хадзіць на турнікі.
Ведаць родны лес за рэчкай
з самагонным апаратам,
а не спіс харчовых кропак —
«піца, сушы і wi-fi»…
Добра быць і добра ведаць,
што не ўсё пайшло у дупу,
што драбніцы адэквату,
хай не ўсюль — а недзе ёсць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула