Самае экстрэмісцкае фота Belarus Press Photo
Учора стала вядома, што альбомы Belarus Press Photo 2011, канфіскаваныя на ПП «Каменны лог» 12.11.2012, хочуць прызнаць экстрэмісцкімі.
Можа маецца на ўвазе фота, зробленае Наталляй Аблажэй?
Бо ў экспертызе ідэолагі Гродзенскага аблвыканкама і супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта сцвярджаюць, што ў альбомах утрымліваюцца «наўмысна скажоныя, не адпаведныя рэчаіснасці выдумкі пра жыццядзейнасць Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Беларусі. Падборка матэрыялаў альбома ў сукупнасці адлюстроўвае толькі негатыўныя аспекты жыццядзейнасці беларускага народа… змяншае аўтарытэт дзяржаўнай улады, падрывае давер да органаў улады ў боку замежных дзяржаў, замежных або міжнародных арганізацый».