БЕЛ Ł РУС

КНДР прапанавала замежным дыпламатам эвакуявацца з Пхеньяна

5.04.2013 / 14:24

МБ

МЗС КНДР 5 красавіка звярнуўся да дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Пхеньяне, з прапановай эвакуяваць супрацоўнікаў са сталіцы. Такі крок тлумачаць абвастрэннем сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Напярэдадні Паўночная Карэч перакрыла доступ паўднёвакарэйскіх супрацоўнікаў у супольную эканамічную зону Кэсон.

КНДР працягвае прапагандысцкую кампанію, у якой пагражае нанясеннем атамнага ўдара па вайсковых базах і штабах ЗША, а таксама па «паўднёвакарэйскіх марыянетках Амерыкі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула