БЕЛ Ł РУС

«Злодзею ў законе» Галею прад’яўлена абвінавачанне ў вымаганні

5.04.2013 / 17:20

Ён быў затрыманы ў мінскім аэрапорце Мінск пасля дэпартацыі са Швецыі.

5 красавіка ўпраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Мінску прад'яўлена абвінавачанне Дзмітрыю Галееву, вядомаму таксама як крымінальны аўтарытэт па мянушцы Галей, у адпаведнасці з ч. 3 арт. 208 КК.

Ён абвінавачваецца ва ўчыненні ў 2003 годзе злачынства, кваліфікаванага як вымаганне, учыненае групай асоб, у асабліва буйным памеры, пад пагрозай забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Абвінавачаны з 2005 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку, хаваўся на тэрыторыі Расіі і Швецыі. У дачыненні да яго завочна была прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Некаторыя яго саўдзельнікі ўжо асуджаныя ў 2005 і 2007 гадах.

26 сакавіка Галееў быў затрыманы супрацоўнікамі МУС Беларусі ў аэрапорце Мінск пасля яго дэпартацыі са Швецыі і змешчаны ў следчы ізалятар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула