БЕЛ Ł РУС

Магутны землятрус у Іране: 37 чалавек загінулі

10.04.2013 / 09:06

У выніку землятрусу ў Іране непадалёк ад АЭС у Бушэры загінулі не менш за 37 чалавек, больш за 850 атрымалі раненні.

Ачаг землятрусу магнітудай 6,3, які адбыўся напярэдадні, знаходзіўся прыкладна за 90 км ад Бушэра. З моманту асноўнага ўдару адбылося каля 80 паўторных штуршкоў.

Улады рэгіёну паведамілі, што разбураныя 12 вёсак, але сама АЭС не пацярпела.
Штуршкі адчуваліся таксама ў Бахрэйне, Дубаі і Абу-Дабі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула