БЕЛ Ł РУС

Чарговая пасада Пракаповіча: ён узначаліў рабочую групу па правядзенні суботніка

10.04.2013 / 13:22

Зацверджаны склад рабочай групы для падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка. Ён сёлета пройдзе 20 красавіка.
Такая дата вызначана пастановай Савета Міністраў № 275 ад 9 красавіка.

Кіраўніком рабочай групы з'яўляецца намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч, намеснікамі кіраўніка - міністр аховы здароўя Васіль Жарко і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

У пастанове адзначаецца, што неабходна стварыць у абласцях, гарадах, раёнах і арганізацыях рабочыя групы для падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка з улікам ўдзелу ў ім грамадзян выключна на добраахвотнай аснове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула