БЕЛ Ł РУС

У Барысаве затрымана кішэнніца «Залатая ручка»

11.04.2013 / 13:57

У Барысаве супрацоўнікі крымінальнага вышуку мясцовага РУУС і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама затрымалі зладзейку па мянушцы Залатая ручка, якая спецыялізавалася на кішэнных крадзяжах.

У Барысаўскі РАУС звярнулася 50-гадовая мясцовая жыхарка з заявай аб тым, што ў паштовым аддзяленні па вуліцы Працы, пакуль яна стаяла ў чарзе, невядомы выкраў з яе сумачкі 1,6 млн. рублёў.

Аператыўныя супрацоўнікі вывучылі інфармацыю з камер відэаназірання і высветлілі, што крадзеж учынілі дзве жанчыны. Яны сталі ў чаргу адразу за ахвярай.
Пакуль адна з іх прыкрывала ад залы другую, тая адкрыла сумачку, выцягнула грошы, схавала іх у рукаў, а затым пераклала ў кішэню. Пасля гэтага зладзейкі выйшлі з чаргі і зніклі.

На відэа аператыўнікі пазналі 38-гадовую жыхарку Барысава, вядомую ў асяроддзі мясцовага крыміналітэту як Залатая ручка. Жанчына раней ужо была тройчы судзімая за крадзяжы. Апошні раз яна вызвалілася ў 2010 годзе.

Злачынцу затрымалі. Яна расказала, што выкрадзеныя грошы патраціла на наркотыкі і спіртное. Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце крадзяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула