БЕЛ Ł РУС

Лідар расійскай апазіцыі Навальны за год зарабіў $300 тысяч

16.04.2013 / 16:39

nn.by

Ён апублікаваў дэкларацыю ў сваім блогу.

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі Аляксей Навальны апублікаваў у сваім блогу звесткі пра прыбыткі за 2012 год.

Адвакацкая дзейнасць, а таксама каштоўныя паперы прынеслі Навальнаму каля $300 тысяч. Прыблізна столькі ж апазіцыянер атрымаў на рахунак антыкарупцыйнай кампаніі «Роспіл».

Навальны падкрэслівае ў блогу, што гэтую дэкларацыю падрыхтаваў разам з бухгалтарамі, але падаваць яе нікуды не збіраецца. «То бок, гэта не юрыдычны дакумент, а інфармацыйны».

Навальны расказаў таксама пра крыніцы выдаткаў. Да затратаў на сям’ю і фонд барацьбы з карупцыяй дадаліся выдаткі на крымінальныя справы супраць яго.

Нагадаем, што ў студзені гэтага года Навальнаму прад’явілі абвінавачванне ў канчатковай рэдакцыі па крымінальнай справе аб крадзяжах на прадпрыемстве «Кіраўлес». Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула