БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запрасіў Патыл

15.08.2007 / 11:27

БелаПАН

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Індыі Пратыбху Патыл з нацыянальным сьвятам — Днём незалежнасьці.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Індыі Пратыбху Патыл з нацыянальным святам — Днём незалежнасці, паведаміла 15 жніўня прэс‑служба беларускага кіраўніка.

«Мы разглядаем вашу краіну як надзейнага партнёра ў гандлёва‑эканамічнай і навукова‑тэхнічнай галінах, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што беларуска‑індыйскія адносіны ва ўсіх сферах маюць значныя перспектывы для далейшага пашырэння. Сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял узаемадзеяння».

А.Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць прыняць П.Патыл з дзяржаўным візітам у любы зручны для яе час.

Даведка БелаПАН. 72‑гадовая П.Патыл стала першай жанчынай, абранай на пасаду прэзідэнта Індыі. Выбары адбыліся 19 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула