БЕЛ Ł РУС

Цана на акцыі Apple апусцілася ніжэй за $400

18.04.2013 / 09:19

Цана акцыі амерыканскай карпарацыі Apple упершыню за паўтара года апусцілася ніжэй за 400 даляраў. Апошні раз акцыі Apple гандляваліся ніжэй за гэту адзнаку ў снежні 2011 г.

Падзенне адбылося пасля публікацыі неспрыяльнага фінансавага прагнозу для кампаніі Cirrus Logic, што пастаўляе чыпы для прылад Apple, у прыватнасці iPhone і iPad.

Акцыі Apple таннеюць ужо цягам некалькіх месяцаў. У верасні мінулага года цана адной акцыі складала $700.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула