БЕЛ Ł РУС

Беларускі аўтобус перакуліўся пад Масквой, пацярпелі пасажыры

18.04.2013 / 09:21

Здарэнне адбылося ўначы на 100-м кіламетры Мінскай шашы.

Кіроўца аўтобуса Mercedes-Benz 0303, які ехаў у бок расійскай сталіцы, не даў рады кіраванню. У выніку, шэсць чалавек (па іншых звестак — дзевяць) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі ў Мажайскую бальніцу. Усе яны — грамадзяне Беларусі.

«Интерфакс-Запад» паведамляе, што на момант аварыі ў аўтобусе знаходзіліся 20 пасажыраў і 2 кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула