БЕЛ Ł РУС

На Століншчыне бабёр-«дыверсант» пашкодзіў дамбу

19.04.2013 / 09:20

Павадкавая вада ледзь не затапіла калгасныя палеткі.

Тыповы беларускі бабёр

Бабёр прарыў нару дыяметрам 30-40 сантыметраў у дамбе, якая бароніць ад паводкі палі. Праз адтуліну хлынула вада аб’ёмам 20 кубаметраў у хвіліну. Аднак мёрзлы грунт уратаваў дамбу ад поўнага размыву.

Меліяратары пры ліквідацыі аварыйнай сітуацыі звярнуліся да народных метадаў барацьбы з буйнымі грызунамі. Бабровы ход з абодвух бакоў і саму нару засыпалі гноем і умацавалі мяхамі з пяском.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула