БЕЛ Ł РУС

Новы скандал: беларуская цяжкая атлетыка атрымала чатыры допінгавыя дыскваліфікацыі

24.04.2013 / 09:28

Як паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі, двухгадовыя допінгавыя дыскваліфікацыі ў канцы 2012 года зарабілі адразу чацвёра нашых суайчыннікаў. Усе яны былі ўдзельнікамі юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў ізраільскім Эйлаце, а трое з іх сталі медалістамі турніру.

На пазаспаборніцкім допінг-кантролі 24 лістапада трапіліся 18-гадовая Дар'я Пачобут, якая стала пазней чэмпіёнкай Старога Свету сярод юніёраў, і 19-гадовы Іван Клім (7-е месца на ЧЕ). У беларусаў знойдзены станазалол. Непасрэдна падчас спаборніцтваў станоўчыя допінг-пробы былі выяўленыя ў 20-гадовай Вольгі Дрыло (уладальніца бронзавага медаля на ЧЕ) і 20-гадовай Віялеты Сячко (сярэбраны прызёр ЧЕ). У арганізме ў Дрыло 7 снежня быў зафіксаваны той жа станазалол, у Сячко 6 снежня выявілі іншы анаболік — драстаналон.

Рашэннем ІВФ увесь квартэт беларускіх цяжкаатлетаў адхілены ад усіх спаборніцтваў тэрмінам на два гады.
Нагадаем, што ў 2012 годзе на беларускіх штангістаў ужо была накладзеная дыскваліфікацыя — пакаранню за ўжыванне балдэнону падвергся бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы Міхаіл Аўдзееў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула