БЕЛ Ł РУС

Паўлу Вінаградаву — 25 гадоў, народзіны ён сустракае на Акрэсціна

24.04.2013 / 10:29

nn.by

павіншуйце ў каментарах

Сёння грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Zmena» кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў святкуе 25-годдзе. Праўда, сустракае ён яго на Акрэсціна,
у аўторак Павел быў асуджаны на 12 сутак за тое, што вывесіў у нядзелю на станцыі метро «Няміга» партрэт палітвязня Міколы Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг.

У 2012 г. Павел за свае крэатыўныя акцыі правёў за кратамі 71 дзён (11 судоў).

Павіншуйце Паўла з народзінамі ў каментах да гэтага артыкула.

Фільм Вольгі Нікалайчык пра Паўла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула