Лыжныя гонкі пры плюс 18
18 красавіка ў Гарадку, ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы, пры 18 градусах цяпла, прайшлі абласныя спаборніцтвы па лыжных гонках «Закрыццё сезону», у якіх узялі ўдзел каманды пяці гарадоў Віцебшчыны.
У апошніх лыжных спаборніцтвах узялі ўдзел каманды ВДУАР г. Віцебска, ЦАР г. Віцебска, г. Оршы, г. Полацка, г. Гарадка.
Спаборніцтвы праводзіліся ў пяці ўзроставых групах на дыстанцыі 1,7 км вольным стылем.
Першае месца сярод мужчын заняў Яўген Пашкоўскі (г. Полацк), сярод жанчын - Алена Парамонава (г. Полацк).
Сярод юніёраў 1 месца ў Змітра Якіменкі (г. Гарадок).
Сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1996 года нараджэння 1 месца занялі Павел Паўлючэнка (ВДУР г. Віцебск) і Алена Яфрэмава (г. Гарадок).
Сярод юнакоў і дзяўчат 1997-1998 г.н. 1 месца - Мікалай Кліменцьеў (ВГУАР г. Віцебск), Настасся Агеева (г. Орша).
Сярод юнакоў і дзяўчат (1999 г.н. і маладзейшыя) 1 месца занялі Цімур Ласкін (г. Гарадок) і Вераніка Падаляк (ЦАР г. Віцебск).
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаныя прызамі, медалямі і дыпломамі арганізатараў спаборніцтваў.
У гэтым годзе пабіты рэкорд па тэрмінах правядзення ў Гарадку лыжных спаборніцтваў.