БЕЛ Ł РУС

«Коммерсант»: Расійская вайсковая база размесціцца ў Баранавічах

24.04.2013 / 12:23

СГ

Паводле звестак выдання, у якасці асноўнай пляцоўкі для размяшчэння авіябазы Мінабароны РФ разглядае раён горада Баранавічы.

Пад Баранавічамі можа з'явіцца база расійскіх Су-30. Ілюстрацыйнае фота.

«Там ёсць не толькі аэрадром, але і 558-ы авіярамонтны завод — пры неабходнасці там можна будзе ажыццяўляць усе віды рамонту, тым больш магутнасці завода гэта дазваляюць, — кажа крыніца «Коммерсанта» у расійскім вайсковым ведамстве. — Акрамя таго, у нашых беларускіх калегаў у гэтым раёне разгорнутая вялікая колькасць сістэм СПА, якія будуць здольныя забяспечыць прыкрыццё нашым знішчальнікам».

Ён удакладніў, што гаворка пойдзе пра самалёты тыпу Су-30.

Учора на сустрэчы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу і Аляксандра Лукашэнкі было ўпершныю публічна заяўлена пра стварэнне ў Беларусі расійскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі.

«Мы пачынаем разглядаць план па стварэнні тут расійскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў», — сказаў Шайгу.

Таксама Масква мае паставіць Мінску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёны зенітна-ракетных сістэм С-300.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула