Новы еўрапейскі цягнік Мінск — Вільня, які будзе ездзіць ад 26 мая — фота
У сталіцу Літвы дастаўлены новы набыты прадпрыемствам «Літоўскія чыгункі» дызельны цягнік, зроблены на польскім прадпрыемстве PESA Bydgoszcz.Пасажырскі цягнік другога класа 630M можа ехаць з хуткасцю 140 км/г, у ім абсталявана 140 месцаў для пасажыраў.
Па словах прадстаўнікоў прадпрыемства «Літоўскія чыгункі», цягнік з 26 мая пачне вазіць пасажыраў па маршруце Вільня — Мінск — Вільня.
Яшчэ адзін цягнік павінен прыбыць у маі, ён таксама будзе курсіраваць паміж сталіцамі Літвы і Беларусі.